"Дыялог школ" аб'яднаў сотні арт-работ беларускіх і расійскіх студэнтаў

19 сентября 2023

Узаемаабмен вопытам, крэатыўнымі ідэямі і педагагічнымі тэндэнцыямі ў сферы  арт - з такой мэтай у Мінску сустрэліся прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў і  Дзяржаўнага інстытута культуры ў Маскве.

Галоўнай падзеяй сустрэчы стала выстава  "Дыялог школ", якая аб'яднала сотні работ беларускіх і расійскіх студэнтаў. Экспазіцыя адкрылася ў сталічнай галерэі "Універсітэт культуры". Арганізатары ацанілі маштаб і самабытнасць праекта. 

Наталля Бардзілоўская пабывала на вернісажы. 

Фігуркі з саломкі і воўны, выцінаначныя матывы, аўтэнтычны арнамент, парад керамікі. Нашу залу можна пазнаць без прадстаўлення. Падборка ад навучэнцаў Беларускага ўніверсітэта культуры і мастацтваў мэтанакіравана прэзентуе айчынныя народныя рамёствы ў сучаснай інтэрпрэтацыі. Менавіта ў акцэнце на сваё землякі арыгінальныя і непадобныя да замежных равеснікаў - калег.

Адзіныя ў менталітэце, а яшчэ вельмі падобныя ў жывапіснай школе, якая па-ранейшаму абапіраецца на традыцыі рэалізму. А вось розныя ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. У беларусаў па-ранейшаму аснова – гэта народная культура, аўтэнтыка, фальклор. А расіяне смела эксперыментуюць, бяруцца за навацыйныя вобразы і тэмы. І тое, і іншае мае права быць, бо праект называецца "Дыялог школ". А гэта азначае ўзаемаўзбагачэнне.

Адкрыццё "Дыялогу школ" у беларускай сталіцы прымеркавалі да Дня народнага адзінства, тым самым падкрэслілі адзінства і паміж нашымі дзяржавамі ў розных сферах, у тым ліку ў культуры і адукацыі. Міждзяржаўны мастацкі праект у галерэі "Універсітэт культуры" - адзін з тых, што развівае ўзаемасупрацоўніцтва паміж краінамі.

Роспіс па шкле, разьба па дрэве, габелены, жывапіс, графіка, эскізы касцюмаў і дызайнерскія праекты. Такіх багатых і разнастайных выстаў як "Дыялог школ"  даўно не прымала сталічная галерэя "Універсітэт культуры". Гэтым арт-праектам установа распачынае свой новы творчы сезон.

Выстава "Дыялог школ" будзе працаваць да кастрычніка. Уваход у галерэю "Універсітэт культуры" вольны.