Германію ахапілі забастоўкі: адменены сотні авіярэйсаў, бастуюць машыністы цягнікоў

13 марта 2024

Хваля забастовак ахапіла Германію - у Франкфурце адменены сотні авіярэйсаў. Бортправаднікі кампаніі "Люфтганза" патрабуюць павелічэння зарплаты і адначасовых выплат для кампенсацыі інфляцыі. Сёння аналагічная акцыя запланавана ў Мюнхене.

Таксама зноў бастуюць машыністы пасажырскіх цягнікоў Дойчэ Бан - прафсаюз перавозчыка патрабуе памяншэння рабочых гадзін з 38 да 35 за тыдзень без паніжэння зарплат. З пачатку перамоў было ўжо 5 забастовак, гэта - шостая.