Дыялог памочніка Прэзідэнта з жыхарамі Полацкага рэгіёна

25 февраля 2020
Ацяпленне ў кватэрах, водазабеспячэнне, землеўпарадкаванне і дрэнныя дарогі - вось праблемы, рашэнне якіх шукалі з памочнікам Прэзідэнта - інспектарам па Віцебскай вобласці. Так, з вёскі Гомель  папрасілі  спілаваць аварыйную ліпу. Адразу тры абаненты паскардзіліся на разбітую дарогу ў вёсцы Рабчонкі. Калектыўны зварот выслухаў Анатоль Ліневіч ад жыхароў вёскі Бельчыцы  аб будаўніцтве пешаходнага пераходу праз чыгуначнае палатно. Пытанне абяцалі абмеркаваць з кіраўніцтвам Беларускай чыгункі. 

"Тэхналіт Полацк" выйдзе з холдынга "Бабруйскаграмаш"


Памочнік Прэзідэнта сустрэўся з калектывам стратнага прадпрыемства "Тэхналіт-Полацк" - да 1 сакавіка з 90 чалавек тут па скарачэнні застанецца 60. З 2013 года завод уваходзіць у холдынг "Бабруйскаграмаш", але сёлета прынята рашэнне аб вывадзе  яго з "няпрофільнай" сям'і. Прадстаўнікі мясцовай улады запэўнілі, што ні адзін спецыяліст, якога скарацілі,  не застанецца без працы.