У Тэль-Авіве сталі вядомыя імёны першых фіналістаў конкурсу песні "Еўрабачанне-2019"

15 мая 2019
14 мая ў Ізраілі адбыўся першы паўфінал "Еўрабачання-2019". Нагадаем, прадстаўніца Беларусі ЗЕНА выступала пад нумарам 8. Прамую трансляцыю грандыёзнага песеннага форуму вялі тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама афіцыйны сайт Белтэлерадыёкампаніі www.tvr.by.

Вось спіс першых фіналістаў конкурсу песні "Еўрабачанне-2019":
- Кіпр,
- Славенія,
- Чэхія,
- Беларусь,
- Сербія,
- Аўстралія,
- Ісландыя,
- Эстонія,
- Грэцыя,
- Сан-Марына.

16 мая ў Ізраілі адбудзецца другі паўфінал "Еўрабачання-2019", у якім выступяць прадстаўнікі Арменіі, Ірландыі, Малдовы, Швейцарыі, Латвіі, Румыніі, Даніі, Швецыі, Аўстрыі, Харватыі, Мальты, Літвы, Расіі, Албаніі, Нарвегіі, Нідэрландаў, Паўночнай Македоніі, Азербайджана.

Фінал конкурсу песні адбудзецца 18 мая. Прамую трансляцыю другога паўфіналу і фіналу "Еўрабачання-2019" таксама будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24" і сайт медыяхолдынга www.tvr.by.

Каментуе галоўнае музычнае тэлевізійнае шоу Еўропы журналіст Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі Яўген Перлін. 

Арганізацыю і падрыхтоўку беларускага ўдзельніка да Міжнароднага конкурсу "Еўрабачанне" ажыццяўляе Белтэлерадыёкампанія як адзіны ў краіне член Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза.