У Гродне адкрылася спецыялізаваная дзіцячая спартыўная зала для заняткаў тайландскім боксам і кікбоксінгам

13 апреля 2022

Гэта стала магчымым дзякуючы рэспубліканскаму дабрачыннаму праекту "Смелы крок", які рэалізуе Прэзідэнцкі спартыўны клуб  сумесна з МУС і Беларускай федэрацыяй гэтага віду спорту. Яго мэта - даць магчымасць дзецям ад 10 да 15 гадоў, якія трапілі ў няпростую жыццёвую сітуацыю, бясплатна займацца папулярнымі відамі спорту. Стартаваў праект у 2020 годзе, сёння залы адкрытыя ва ўсіх рэгіёнах краіны.