Дзіцячы сад з басейнам адкрыўся ў Паставах

30 января 2021

Прыемна, калі ў рэгіёнах з'яўляюцца новыя сацыяльна значныя аб'екты. Дзіцячы сад з басейнам адкрыўся ў Паставах. Яго пабудавалі ў маладым мікрараёне. За некалькі гадоў тут вырас квартал шматпавярховак. Сярод навасельцаў - шмат шматдзетных сем'яў. Прасторныя гульнявыя і спальныя пакоі, зала ЛФК, камп'ютарны клас, кабінеты для спецыялістаў. Падчас урачыстага адкрыцця дзіцячы сад ацанілі і дзеці, і бацькі. На тэрыторыі шмат інтэрактыўных пляцовак, дзе для малых будуць праходзіць урокі па бяспецы.

Наталля Руткоўская, загадчыца яслі-сада № 6: "Тут нашым дзеткам будзе камфортна, утульна, пазнавальна. Таму што дзіцячы сад абсталяваны па-сучаснаму, у нас ёсць камп'ютарны клас. Усе ўмовы для дзяцінства, для яго развіцця. Таму што гэта наша будучыня, нашы дзеткі".

Новы дзіцячы сад пабудавалі за год. Ён стаў шостым у райцэнтры. З яго адкрыццём значна паменшылася нагрузка на астатнія дашкольныя ўстановы.