Дзіцячы сад - пачатковую школу на 500 месцаў адкрылі ў Маладзечне

8 ноября 2021

Наваселле ў першы дзень новай навучальнай чвэрці. Дзіцячы сад - пачатковую школу адкрылі сёння ў Маладзечне. Установа разлічана амаль на 500 месцаў - першыя выхаванцы ўжо ацанілі яркія кабінеты, прасторныя музычныя і спартыўныя залы, басейн. Для развіцця дзяцей таксама будуць працаваць Цэнтр бяспекі і эксперыментальная лабараторыя, арт-студыя і лінвістычны кабінет. 

Новы дзіцячы сад - пачатковая школа нездарма з'явіўся ў мікрараёне "Усходні". Зараз там пражываюць амаль 5 тысяч чалавек, больш за тысячу з іх - дзеці. У перспектыве - будаўніцтва і новага квартала.