Дзіцячы лагер "Чабарок" у Палацы дзяцей і моладзі адкрыў змену

9 июня 2023

Новы сезон адпачынку ў лагеры "Чабарок"! Адкрылі змену ў Палацы дзяцей і моладзі. У лагеры з дзённым знаходжаннем з карысцю будуць бавіць час больш як 260 хлапчукоў і дзяўчынак. Для іх адчынена 14 атрадаў па розных кірунках: дэкаратыўна-прыкладное і выяўленчае мастацтва, тэхнічная творчасць, замежныя мовы.

Школьнікі будуць займацца робататэхнікай, дызайнам. Таксама ў праграме - летняя школа журналістыкі, ваенна-патрыятычныя конкурсы, флешмобы, выставы, экскурсіі, квэсты і квізы.

У Палацы дзяцей і моладзі таксама ёсць атрад для дашкалят. Лагеры з дзённым знаходжаннем у сталіцы працуюць на базе школ і цэнтраў дадатковай адукацыі.