Дзясяткі расійскіх турыстаў былі вымушаны перапыніць водпуск у Турцыі

8 августа 2017

Дзясяткі расійскіх турыстаў былі вымушаны перапыніць водпуск у Турцыі з-за масавага распаўсюджвання віруса Каксакі. Асабліва хутка ён узяў у аблогу марскія курорты - эпідэміі актыўна спрыяе вільготны і гарачы клімат. Звычайна хвароба суправаджаецца павышэннем тэмпературы да 40 градусаў, сыпам па ўсім целе і моцным абязводжваннем. Пры гэтым вірус можа паражаць таксама і сэрца, і стаць прычынай менінгіту. Вакцыны да гэтага часу няма, урачы могуць толькі змагацца з сімптомамі. Расспажыўнагляд узяў на кантроль сітуацыю з энтэравірусам у Турцыі - для турыстаў адкрыта электронная гарачая лінія. 

Міністэрства аховы здароўя Беларусі пакуль не спяшаецца каменціраваць дадзеную сітуацыю. Як паведамілі нам у прэс-службе, ведамства не мае інфармацыі большай, чым змяшчаецца ў адкрытых інтэрнэт-крыніцах. Не было і зваротаў беларускіх турыстаў у Міністэрства аховы здароўя.