Дзень славянскага пісьменства і культуры адзначаюць у Беларусі

24 мая 2022

24 мая адзначаецца Дзень славянскага пісьменства і культуры ў гонар стваральнікаў славянскай азбукі Кірыла і Мяфодзія. У гонар братоў-асветнікаў, якія жылі і прапаведавалі ў IX стагоддзі, у праваслаўных храмах праходзяць урачыстыя набажэнствы і хрэсныя хады. У свецкіх жа ўстановах - бібліятэках, музеях і навучальных установах - арганізуюцца тэматычныя заняткі, выставы і навукова-асветніцкія канферэнцыі. Напярэдадні Дня славянскага пісьменства ў беларускай сталіцы прайшлі XXVII Міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні.