Дзень сям'і. У нашай краіне з кожным годам расце колькасць шматдзетных сем'яў

15 мая 2018

Беларусь сёння адзначае Дзень сям'і. У нашай краіне з кожным годам расце колькасць шматдзетных сем'яў.

Летась каля 20 000 дзяцей нарадзіліся трэцімі і наступнымі - гэта на 8 000 больш, як 7 гадоў таму. У выхаванні новага пакалення ўдзельнічае і дзяржава: у Беларусі адкрытыя 52 500 дэпазітных рахункаў сямейнага капіталу на 524 мільёны долараў. Таксама сёння ў дэкрэт могуць сыходзіць і бацькі.

Валерый Кавалькоў, намміністра працы і сацабароны Беларусі: "Адна з ініцыятыў, якую плануецца замацаваць у Працоўным кодэксе, гэта права бацькоў, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце 14 гадоў (двух і больш), на водпуск у летні час па іх жаданні. Сёння такое права ёсць у маці. Але для таго каб сям'я магла адпачыць, такое права трэба замацаваць і бацьку".

Каля 15 000 сем'яў у нашай краіне выхоўваюць няродных дзяцей, і толькі 10 % усіх усынаўленняў прыпадае на нованароджаных.