На папярэдніх выбарах у ЗША дэмакрат Джо Байдэн вырываецца наперад

11 марта 2020
Вынікі чарговых праймерыз падлічваюць у ЗША. Напярэдадні папярэднія выбары прайшлі яшчэ ў шасці штатах. Былы віцэ-прэзідэнт Джо Байдэн пацвердзіў тытул лідара прэзідэнцкай перадвыбарнай гонкі дэмакратаў у ЗША - ён вырываецца наперад у пяці штатах, апярэджваючы свайго апанента  Берні Сандэрса. Ніякай інтрыгі ў рэспубліканцаў. На гэтых праймерыз Дональд Трамп заваёўвае перамогу яшчэ ў трох  штатах. Рэальных сапернікаў ва ўнутрыпалітычнай  барацьбе ў дзеючага прэзідэнта няма.