Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі адзначаюць у Беларусі

21 ноября 2021
Беларусь сёння адзначае Дзень працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу. Са святам прадстаўнікоў і ветэранаў галіны павіншаваў Прэзідэнт:  

Віншаванне Прэзідэнта з Днём працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК


"Ваша стваральная любоў да роднай зямлі і нялёгкай сялянскай працы гарантуе харчовую бяспеку Беларусі, а таксама дазваляе займаць высокія пазіцыі на найбуйнейшых міжнародных рынках. Сёлета вы зноў даказалі: наша краіна - надзейны партнёр, здольны нават у самых няпростых умовах нарошчваць экспартныя пастаўкі, захоўваючы найвысокую якасць прадукцыі, вырабленай пад брэндам "Зроблена ў Беларусі". Дзякую за тое, што вашымі вялікімі стараннямі рэспубліка славіцца ў свеце як радзіма малочных рэк, ураджайных палёў, сучасных ферм, а галоўнае - выдатных працавітых людзей".