Дзень піянерскай дружбы сёння адзначаюць у Беларусі

19 мая 2016

У Мінску найлепшых піянераў і педагогаў урачыста ўзнагародзілі ганаровымі дыпломамі. Свята прайшло ў Палацы дзяцей і моладзі. Сёння больш як 600 тысяч беларускіх школьнікаў ганарова носяць званне піянера. А ў сталіцы налічваецца 240 моладзевых дружын.

Першыя піянерскія атрады ў Беларусі былі створаныя 94 гады назад. Для людзей розных пакаленняў гэтае свята перш за ўсё асацыюецца з нязменнымі атрыбутамі: гальштукамі, шэфскай дапамогай, вахтай памяці і, вядома, дружбай. Па традыцыі 19 мая "ўчарашніх акцябрат" прымаюць у піянеры.