Дзень памяці святой Еўфрасінні Полацкай адзначаюць 5 чэрвеня

5 июня 2021

Сёння дзень памяці святой прападобнай Еўфрасінні Полацкай. Яна стала першай жанчынай з нашых зямель, якую царква прылічыла да ліку святых. Яе роўна шануюць хрысціяне ўсіх канфесій. У гонар яе асвечаны храмы на некалькіх кантынентах. Але галоўным месцам урачыстасці традыцыйна становіцца старажытны Полацк - родны горад святой. Тут унучка Усяслава Чарадзея і Уладзіміра Манамаха пачала свой духоўны і асветніцкі шлях. Князёўна адраклася ад свецкага жыцця і ў 12 гадоў пайшла ў манастыр.

Дзякуючы Еўфрасінні Полацкай Беларусь атрымала багатую сакральную спадчыну - сапраўдныя духоўныя святыні: найстаражытнейшыя фрэскі, абразы, Полацкі крыж. І, што асабліва каштоўна, манастыр, які заснавала прападобная. Пра заступніцу нашай зямлі і яе спадчыну глядзіце заўтра ў "Галоўным эфіры".