Дзень ААН адзначаюць сёння ва ўсім свеце

24 октября 2017

Беларусь як краіна, што стаяла ля вытокаў заснавання арганізацыі, імкнецца надаць як мага больш глыбокі сэнс свайму супрацоўніцтву. Мы працягваем адстойваць шэраг бясспрэчна важных ініцыятыў, такіх як барацьба з гандлем людзьмі, вопыт пераадолення наступстваў чарнобыльскай катастрофы, пытанні абароны сям'і і сямейных каштоўнасцей і шэраг іншых.

Беларусь стала першай з краін былога Савецкага Саюза, якая адкрыла ў сябе прадстаўніцтва ААН.