Білеты на галоўнае шоу фестывалю "Александрыя збірае сяброў" у продажы

5 июня 2018

Гледачы ўбачаць прэм'еру мюзікла "Малая радзіма". Купіць білеты можна ў касах і праз Інтэрнэт у любым пункце планеты.

Сёлета фестываль пройдзе 7-8 ліпеня на сваім звыклым месцы - маляўнічым беразе Дняпра. Ля моста, які злучае аграгарадкі Александрыя і Копысь. У праграме - прэзентацыя ІІ Еўрапейскіх гульняў, дні культуры Украіны з Сарочынскім кірмашом і выступленнямі коннага тэатра "Кіеўская Русь". Гандлёвыя рады расцягнуцца на кіламетр. Сёлета на свяце чакаюць звыш 110 000 гасцей.

Андрэй Кунцэвіч, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама: "Мы прадугледжваем арганізацыю дадатковых рэйсаў грамадскага транспарту - як чыгуначнага, так і аўтобуснага. Да прыкладу, толькі 18 дадатковых цягнікоў рэгіянальных ліній будзе ехаць у кірунку станцыі “Копысь".

Упрыгожваннем фестывалю стануць моладзевыя начныя пляцоўкі з выступленнямі лепшых дыджэяў і музычных гуртоў. Можна будзе папарыцца ў лазні, прайсці майстар-класы па здаровым харчаванні і мылаварэнні. Таксама на свяце выберуць лепшы купальскі касцюм.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя