Дзень моладзі на "Славянскім базары"

18 июля 2020
Сёння ўвесь дзень у распараджэнні моладзі забавы на любы густ:  фестываль кавераў турнір па кібер-спорце, дваровыя гульні. Таксама святочны Віцебск далучыўся да акцыі "Беларусь памятае. Памятаем кожнага". Да Вечнага агню на плошчы Перамогі ўсклалі кветкі. А ўвечар у горадзе пройдзе моладзевы парад. Пасля чаго каманда са ста чалавек (а гэта студэнты, спартсмены, моладзь, якая працуе) адправіцца на цягніку ў вялікае падарожжа па рэгіёнах Беларусі. 

Удзельнікі праекта наведаюць знакавыя і памятныя месцы, паўдзельнічаюць у адкрытых дыялогах, пагутараць з такімі ж ініцыятыўнымі і крэатыўнымі. А ўжо заўтра раніцай моладзевы цягнік будзе сустракаць Шклоў.