Прэзідэнту далажылі аб уборачнай і папярэдніх выніках кампаніі

1 сентября 2017

Аб уборачнай і папярэдніх выніках кампаніі напярэдадні Прэзідэнту далажылі намеснік прэм'ер-міністра і міністр сельскай гаспадаркі. У першую чаргу Кіраўніка дзяржавы цікавілі вынікі ўборкі збожжавых. Па краіне засталося ўбраць 4% плошчаў. Размова ідзе аб паўночных раёнах, дзе на асобных палях паспяванне культур зацягнулася. Там жніво пачнуць у найбліжэйшыя дні. Па прагнозах, каравай-2017 (разам з рапсам і кукурузай) будзе важыць 10 мільёнаў тон. У такім разе з'явіцца магчымасць экспартаваць прыкладна дзясятую частку ўраджаю. Аднак асноўная задача - гарантаваць харчовую бяспеку і вырабляць прадукцыю з высокай дабаўленай вартасцю.

Сёлетні ўраджай збожжавых эксперты ацэньваюць як адзін з лепшых за апошнія 20 гадоў. У некаторых гаспадарках аграрыі дабіліся рэкордных паказчыкаў. Больш як сто цэнтнераў з гектара ўбіралі на палях Магілёўскай, Гродзенскай і Мінскай абласцей. Сёлета таксама добры ўраджай другога хлеба - 317 цэнтнераў з гектара.