Дзень без аўтамабіля ў Мінску - якія бонусы прапаноўваюць сёння тым, хто адмовіўся ад чатырохколавага транспарту

22 сентября 2023

Экалогія Мінска ў руках аўтааматараў. Сёння, 22 верасня, беларуская сталіца далучаецца да Сусветнага дня без аўтамабіля. Зялёны маршрут на працу і вучобу гараджан заклікаюць пабудаваць на альтэрнатыўных відах транспарту і пакінуць машыну на паркоўцы.

У гонар дня экамабільнасці па мінскіх вуліцах пройдуць вела- і электрапрабегі. Грамадскім транспартам аўтамабілісты змогуць карыстацца бясплатна, прад'явіўшы правы і тэхпашпарт. Прыемныя бонусы прадугледзелі і кікшэрынгавыя кампаніі - арандаваць электрасамакат сёння можна са зніжкай.

Тыдзень мабільнасці праводзіцца ў Мінску восьмы год запар. Паводле звестак Мінпрыроды, усяго адзін такі дзень дазваляе знізіць вугляродныя выкіды амаль на 200 тон.