Звесткі Міністэрства аховы здароўя па COVID-19 на 27 снежня

27 декабря 2020
У Беларусі на сёння зарэгістраваныя 1 тысяча 825 пацыентаў з COVID-19, выпісаныя - 1 тысяча 498. Усяго з пачатку пандэміі захварэўшых на каранавірус у нашай краіне - 186 тысяч 747 чалавек. Вылечыліся - 166 тысяч 36 пацыентаў, памерлі - 1 тысяча 385. За мінулыя суткі выканана 11 тысяч 496 тэстаў. Усяго ж у краіне праведзена  3 мільёны 924 тысячы 79 даследаванняў.