Д. Піневіч: Тэмпы захворванняў на COVID-19 паступова ідуць на спад

12 ноября 2021
Тэмпы захворванняў на COVID-19 у Беларусі паступова ідуць на спад. Аб гэтым заявіў міністр аховы здароўя. Дзмітрый Піневіч адзначыў, паніжэнне адбываецца ў тым ліку і дзякуючы імунізацыі. Зараз у насельніцтва шырокі выбар вакцын: дзве - расійскай вытворчасці і кітайскі прэпарат. Апошні краіна атрымала нядаўна ў колькасці 1,5 мільёна доз. Што датычыцца аказання планавай дапамогі, клінікі паступова працягваюць выходзіць з кавіднага рэжыму. 

Больш як 3 млн беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19.