Cпрэчныя пытанні дапаможа вырашыць тэлефонны званок

31 января 2017

Такой магчымасцю можна скарыстацца падчас прамых ліній, якія пройдуць і ў гэтую суботу, 4 лютага, у сталіцы і Мінскай вобласці.

У мэрыі жыхароў горада выслухае намеснік старшыні Мінгарвыканкама Андрэй Дамарацкі. Звярнуцца са сваімі заўвагамі і прапановамі можна з 9 да 12 гадзін.

У Мінскім абласным выканаўчым камітэце на сувязь выйдзе намеснік губернатара Алег Плаўскі. Задаць свае пытанні можна да апоўдня. Нагадаем, звярнуцца па тэлефоне да кіраўніцтва сталіцы і цэнтральнага рэгіёна з асабістымі прапановамі і бытавымі праблемамі можна кожную суботу.