"Цуды на Раство": актывісты БРСМ выканалі жаданне хлопчыка, які застаўся без бацькі

20 декабря 2023

Моладзь "Інтэграла" выканала запаветнае жаданне хлопчыка, які застаўся без бацькі. Напярэдадні зімовых святаў у Мінскую гарадскую арганізацыю БРСМ паступілі сотні лістоў ад дзяцей, у якіх жыццё склалася няпроста.

Цуду чакаў і 10-гадовы Захар Лысянкоў. Бацька паабяцаў падарыць яму на Новы год наўтбук, але, на жаль, не паспеў. Добрыя чараўнікі - актывісты БРСМ прадпрыемства пранікнуліся лістом Захара і, сабраўшы неабходную суму, набылі для хлопца тэхніку айчыннай вытворчасці, а яшчэ падрыхтавалі навагодні паказ.

Усяго па краіне Саюз моладзі падрыхтаваў больш як 300 такіх дабрачынных мерапрыемстваў у рамках праекта "Цуды на Раство". Валанцёры збяруць падарункі для тых, хто ў гэтым мае асаблівую патрэбу. Яны асабіста наведаюць выхаванцаў дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў, а таксама сем'і, у якіх выхоўваюцца дзеці-інваліды.