Тэртэль: У Польшчы рыхтуюць баевікоў да захопу аб'ектаў і тэрактаў у Беларусі

13 декабря 2023

Сем так званых харугваў у Польшчы рыхтуюцца да захопу аб'ектаў і тэрактаў у Беларусі. Аб гэтым у размове з журналістамі заявіў старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Іван Тэртэль.

Ён запэўніў, што вядомы не толькі агрэсіўныя планы рэалізацыі ў нашай краіне сілавога сцэнарыя, але таксама імёны супрацоўнікаў польскіх спецслужб, якія курыруюць дзейнасць гэтых харугваў.

Старшыня КДБ распавёў аб планах збеглых за мяжу радыкалаў - распачаць спробы дэстабілізаваць сітуацыю ў Беларусі ў адзіны дзень галасавання ў лютым. Аднак іх жа куратары самі адзначаюць, што гэта дастаткова прывідны шанц. Асноўныя намаганнні збеглых, а таксама сіл, якія іх падтрымліваюць, будуць засяроджаны на прэзідэнцкіх выбарах 2025 года. Зрэшты, ім яшчэ трэба вырашыць праблему з новымі кадрамі. Старыя амаль цалкам сябе зганьбавалі з пункту гледжання эфектыўнасці ў вачах куратараў.

 Сёння ж у Мінск для ўдзелу ў Нарадзе кіраўнікоў органаў бяспекі і разведвальных служб СНД прыбыла расійская дэлегацыя на чале з дырэктарам Службы знешняй разведкі Сяргеем Нарышкіным. Нагадаем, яна адбудзецца 14 снежня.