Надзвычайных сітуацый не прагназуецца

9 апреля 2013

Пра паводкавую сітуацыю ў сталічным рэгіёне Прэзідэнту паведаміў губернатар Барыс Батура. Падтапленні ў шэрагу рэгіёнаў ёсць, але не крытычныя. І гэта дзякуючы супрацьпаводкавым збудаваням. Аляксандр Лукашэнка даручыў прыняць меры, дзе гэта неабходна, для прадухілення падтаплення жылых дамоў і прысядзібных участкаў. Самая складаная сітуацыя зараз у Гомельскай вобласці.


Павольна, але ўпэўнена,  расце ўзровень вады ў рэках Гомельскай вобласці. А разам з ім павялічваецца і колькасць падтапленняў. 


Днём на тэрмометры плюс, рэкі прыйшлі ў актыўны рух. Штодня ўзроўні вады паднімаюцца не менш за 5  сантыметраў. Хутчэй за ўсё павялічваюцца Прыпяць, Ведрыч і Убарць. У зводках ратавальнікаў зараз да падтопленых дамоў, падворкаў, дач і гародаў прыбавіліся дарогі і нават масты.


Не менш чым паводкавыя воды дастаўляюць клопатаў воды талыя. Кожны другі жыхар прыватнага сектара або ўладальнік дачы пацярпеў ад гэтай вясновай напасці. Зямля, якая не паспела адтаць, ваду не ўбірае, а збірае ў вялізныя лужы ў гародах і дварах. Толькі ў зводках колькасць такіх падтапленняў  ідзе на сотні.


Ужо да канца тыдня вясна падорыць гамяльчанам +10 і больш. І вось тады ў вобласці чакаюць сапраўдную вялікую ваду.