Чатыры гадзіны да старту другога цэнтралізаванага тэсціравання ў Беларусі

14 июня 2016

Паводле традыцыі следам за беларускай мовай, якая напярэдадні адкрыла ўступную гонку, абітурыенты пакажуць свае веды рускай. Сённяшні тэст - лідар па колькасці абітурыентаў. Заяўкі падалі амаль 80 тысяч чалавек. Па ўсёй краіне пакеты з бланкамі заданняў адкрыюць адначасова ў 11 раніцы, тады ж пачнецца адлік дзвюх гадзін на выкананне ўсіх заданняў тэсту. Наступнае выпрабаванне чакае абітурыентаў у чацвер - гэта грамадазнаўства, а завершацца ўсё ЦТ 27 чэрвеня.