Чацвер выдаўся самым непагодлівым днём на гэтым тыдні

24 августа 2017

Надвор'е сёння ў трэндзе навін і размоў. Яшчэ нядаўна лета, а сёння сапраўдная восень. Чацвер выдаўся самым непагодлівым днём на гэтым тыдні. Тэмпература і зусім апусцілася да 10 градусаў са знакам плюс. Дарэчы былі гумовыя боты, курткі і дажджавікі. Тыя, хто на вуліцу сёння ні нагой, змаглі назіраць вельмі красамоўную падборку ў сацыяльных сетках. Карыстальнікі актыўна дзяліліся здымкамі гэтага летняга восеньскага дня. Увесь дзень за зводкамі надвор’я сачыў і Аляксандр Камовіч.