Праз Беларусь у Расію без візы па футбольныя ўражанні

13 июня 2018

Каля 360 балельшчыкаў чэмпіянату свету па футболе перасяклі мяжу Беларусі з Расіяй па бязвізавым рэжыме. Гэта госці з 30 краін, у тым ліку з ЗША, Аўстраліі, Мексікі, Перу, Сальвадора, Ганы, Коста-Рыкі і Уругвая. Нагадаем, чэмпіянат пройдзе з 14 чэрвеня па 15 ліпеня. Беларусь і Расія падпісалі міжурадавае пагадненне аб заездзе замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на міжнародныя спартыўныя мерапрыемствы. На час правядзення чэмпіянату для замежных балельшчыкаў будзе дзейнічаць бязвізавы рэжым на тэрыторыі Беларусі з 4 чэрвеня па 25 ліпеня. Паводле звестак МУС нашай краіны, беларускую мяжу за гэты час пройдуць каля 150 000 чалавек.