Чым "Беларусь інтэлектуальная" здзівіла беларусаў

22 января 2023

Беларусь  інтэлектуальная! І ўсёй краінай мы ў гэтым яшчэ раз пераканаліся. На тры дні мінскі БелЭкспа стаў адзінай навуковай пляцоўкай, дзе на кожны квадратны метр  з дзясятак навукова-тэхнічных работ. Сабраць увесь гэты патэнцыял і паказаць людзям  - ініцыятыва кіраўніка дзяржавы. Прэзідэнт таксама сярод першых наведвальнікаў. Спойлер: асаблівую цікавасць кіраўніка дзяржавы выклікалі экспанаты па штучным інтэлекце і беларускім H-book.

Аўтары - не толькі навукоўцы Акадэміі навук, а ў тым ліку спецыялісты розных прадпрыемстваў краіны. Ад космасу да харчавання: IT, робататэхніка, абараназдольнасць, экалогія, медыцына. Упершыню прадэманстравалі вакцыну, якая дапамагае змагацца з ракам, лазерныя тэхналогіі, чыпы і мікрасхемы  цалкам на айчынных камплектуючых. Юлія Алфёрава раскажа падрабязнасці (відэа).