Cезон школьных базараў у разгары

16 августа 2016

У Мінску тавары для вучняў прапануюць паўтысячы аб'ектаў гандлю. Універмагі арганізавалі выставы-продажы і асобныя куткі для першакласнікаў. На вуліцах горада разгарнуліся 25 школьных кірмашоў. Буйны рэспубліканскі адбудзецца ў гэтыя выхадныя на пляцоўцы ля Палаца спорту. Школьную форму, ранцы, кнігі можна набыць з 10 да 17 гадзін.

Кірмашы будуць працаваць да 10 верасня. У новым навучальным годзе за парты сядуць 180 тысяч школьнікаў сталіцы. Сярод іх 23 тысячы першакласнікаў.