Сёння ў праекце Нашы каскадзёр Сяргей Катаржэнка

6 декабря 2013

Ён падае з канёў і дахаў шматпавярховак, гарыць у агні і любіць аўтамабільнае сальта. Каскадзёр, якому верыць не толькі глядач, але і галівудскія рэжысёры. Сёння ў праекце Нашы на Беларусь 1 журналісты Агенцтва тэленавін распавядуць пра ўнікальнага чалавека. Гэта Сяргей Катаржэнка. Ён стварыў у Беларусі школу каскадзёраў, а яго асабісты скачок з маскоўскага гмаха занесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса. Ён зняўся ў дзясятках папулярных серыялаў і паўнаметражных фільмаў і быў дублёрам у многіх кіназорак.


Такім чынам, глядзіце сёння праект Нашы пасля інфармацыйнага канала Панарама.