З касмадрома Байканур адбудзецца запуск ракеты-носьбіта "Саюз"

17 ноября 2016

Сёння бліжэй да паўночы з касмадрома Байканур адбудзецца запуск ракеты-носьбіта "Саюз". Экіпаж новай экспедыцыі на міжнародную касмічную станцыю ўзначаліць наш суайчыннік Алег Навіцкі. У яго камандзе амерыканскі астранаўт Пегі Уітсан і француз Тама Песке. Ім трэба правесці больш за 50 навуковых эксперыментаў і працу з расійскім, японскім і амерыканскім грузавымі караблямі. Гэта будзе ўжо другі палёт Алега Навіцкага. Гэтым разам касмічная экспедыцыя падоўжыцца 180 дзён.