BeautyRun сабраў рэкордную колькасць удзельніц

8 марта 2017

Прыгожы забег? Вядома! Таму што жаночы. Каля 2 тысяч прадстаўніц лепшай паловы пачалі дзень з бегу. Сёлета BeautyRun сабраў рэкордную колькасць удзельніц.

Спецыяльна для правядзення забегу часткова перакрылі сталічны праспект Незалежнасці. Дзяўчаты маглі выбраць дыстанцыю - 2 або 5 кіламетраў. Сярод тых, хто вырашыўся праверыць сябе, прызёр Алімпіяды ў Лондане Любоў Чаркашына і вядучая тэлеканала "Беларусь 1" Вікторыя Сянкевіч. Пасля фінішу кожная дзяўчына атрымала памятны медаль і ружу ў падарунак.

У наступным годзе BeautyRun стане яшчэ больш масавым. Чакаецца каля 4 тысяч удзельніц.