У Бярэзінскім запаведніку прайшоў міфалагічны фестываль "Шлях Цмока"

23 Верасня 2019

Першы і адзіны ў Беларусі. У Бярэзінскім запаведніку прайшоў міфалагічны фестываль "Шлях Цмока". У адно імгненне ажылі і віталі гасцей свята героі народных казак: Балотнік, Дамавік, Злыдня, Зюзя Паазерскі. Быў і сам уладар беларускіх азёр і рэк - Цмок. У праграме - гульні і майстар-клас па традыцыйных танцах, а з наступленнем цемры - канцэрт і экскурсія па міфалагічнай сцежцы з ліхтарыкам у руцэ. 

Наступнае падарожжа ў свет легенд - праз год. Арганізатары абяцаюць, што шляхам беларускага дракона пройдуць таксама міфолагі з іншых краін свету.