Беларусь прымае маленькіх гасцей з Кітая

12 августа 2015

Узаемныя візіты дзяцей з Беларусі і Кітая ўмацуюць супрацоўніцтва паміж краінамі. Такое меркаванне сёння выказала віцэ-прэм'ер нашай краіны Наталля Качанава на сустрэчы з дзецьмі з кітайскіх правінцый у Мінску. У нашу краіну амаль паўсотні маленькіх гасцей прыбылі дзякуючы асабістым дамоўленасцям Прэзідэнта Беларусі і лідара Кітая. І прабудуць яны ў нас амаль два тыдні. Апроч адпачынку ў "Зубраняці", для іх падрыхтавалі экскурсіі па знакавых месцах Беларусі. А сёння дзеці пабывалі ў Нацыянальнай бібліятэцы.

Заўтра юныя госці з Кітая адправяцца ў Мірскі замак. Пазнаёмяць іх і з Нясвіжам, а таксама дадуць магчымасць акунуцца ў атмасферу беларускай вёскі 19-га стагоддзя ў агратурыстычным комплексе "Наносы-Наваселле".