БРСМ праводзіць акцыі і пікеты ў падтрымку адзінага дня галасавання

12 февраля 2024

Працягваецца самая актыўная фаза электаральнай кампаніі - агітацыя.

Да яе падключыліся і члены БРСМ - праводзяць пікеты ў падтрымку адзінага дня галасавання. У прыватнасці, раздаюць інфармацыйныя бюлетэні, прапануюць паўдзельнічаць у акцыі  "Паштоўка. БЕЛ" і запоўніць спецыяльную картку-флаер з заклікам "Выбіраем будучыню разам", а затым адправіць любому адрасату на тэрыторыі нашай краіны. Усё гэта бясплатна. Прадоўжыцца акцыя па 20 лютага.