БРСМ даў старт моладзевай эстафеце "#яприду"

12 ноября 2019
Сёння ў Беларусі стартавала датэрміновае галасаванне на выбарах у Палату прадстаўнікоў. Да 16 лістапада аддаць свой голас за кандыдата можна будзе загадзя.

Да выбараў у Палату прадстаўнікоў актыўна падключыўся БРСМ: у эстафеце "#яприду" прынялі ўдзел студэнты і навучэнцы ўніверсітэтаў, каледжаў і ліцэяў. Так, студэнты з Брэста правяраюць свае веды ў пытаннях выбарчага права на моладзевым квізе "Я галасую!". А навучэнцы з Навапольского аграрна-эканамічнага каледжа падыскутавалі ў адкрытым дыялогу з адным з кандыдатаў у дэпутаты. Да 17 лістапада па ўсёй краіне пад эгідай БРСМ пройдзе больш як 200 мерапрыемстваў, прымеркаваных да выбараў у ніжнюю палату парламента.


Тэгі:

#Выборы 2019