Брэйн-рынг аб'яднаў людзей з абмежаванымі магчымасцямі па зроку

18 декабря 2013

У гэтыя хвіліны знаўцы мазгавым штурмам заваёўваюць Брэйн-рынг. Інтэлектуальны конкурс аб'яднаў людзей з абмежаванымі магчымасцямі па зроку. Усяго - 16 каманд з усёй краіны. Гэта пераможцы раённых этапаў пазнавальнай гульні. Разумнікі супраць Хвалі, Віёла супраць Прызмы... па чарзе каманды змагаюцца за лідарства ў сваіх падгрупах. Гуляюць шэсць на шэсць да пяці балаў. На абмеркаванне аднаго пытання адводзіцца 20 секунд, але эрудытам дастаткова некалькіх, каб знайсці правільны адказ.


Акрамя інтэлектуальных і спартыўных спаборніцтваў, рыхтуюцца да зімовых свят. Дарэчы, наступны год для таварыства інвалідаў па зроку юбілейны. Зноў збяруцца разам у актавай зале, каб адзначыць 90-ю гадавіну супольнасці.