Брэст сустракае Рэспубліканскі моладзевы цягнік

20 июля 2021

Ён прыбыў у горад сёння раніцай. Пасажыры - маладыя людзі з усіх рэгіёнаў Беларусі. Сёлета акцыя праходзіць пад дэвізам  "Беларусь. Моладзь. Адзінства". На кожнай станцыі  патрыятычныя мерапрыемствы.  У Брэсце для гасцей наладзілі экскурсію па  гераічнай цытадэлі. Кожны  з 100 удзельнікаў праекта  ўсклаў кветкі да Вечнага агню. А затым пачалі добраўпарадкаванне тэрыторыі  каля разбураных казарм:  на месцах, дзе ў першыя дні Вялікай Айчыннай  ішлі жорсткія баі.


Усяго за 8 дзён  моладзевы цягнік  праедзе  2 тысячы кіламетраў. Наступнай станцыяй на маршруце  стане  Мар'іна Горка.