Байцы МНС сёння выратавалі сабаку з ракі Свіслач. Яго гаспадароў шукаюць

29 января 2019

Гэтая гісторыя атрымала шчаслівы фінал, дзякуючы неабыякавым беларусам і аператыўнай працы ратавальнікаў. Байцы МНС сёння выратавалі сабаку з ракі Свіслач. Яе гаспадароў шукаюць. Раніцай на гарачую лінію прыйшло адразу некалькі паведамленняў - чацвераногі праваліўся пад лёд.

Вольга Мельчанка, афіцыйны прадстаўнік МНС Беларусі па г. Мінску: "Да месца падплыў адзін з нашых працаўнікоў, каб яе ўтрымаць на плаву. А потым падплыў яшчэ адзін чалавек на спецыяльнай прыладзе. Сабаку выратавалі, вельмі ціха сябе паводзіць. Пэўна, знаходзіцца ў стрэсавым стане. Ляжыць мірна, спакойна, не агрэсіўны. Але ўсё-такі   стрэсавы стан адбіваецца на ім зараз. Вельмі спадзяёмся, што ён паправіцца і ўсё будзе добра". 

Зараз сабака знаходзіцца ў добрых руках ратавальнікаў і чакае сваю сям'ю. У яе ёсць нашыйнік з жэтонам, але без адрасу і нумару тэлефона. Забраць гадаванца можна з пажарнай часці на вуліцы Нарачанская, 9. 

Яшчэ аднаго чацвераногага сябра выратавалі супрацоўнікі АСВОДа ў Гродне. Сабака апынуўся на крызе пасярод Нёмана. Яго выцягнулі на бераг цэлым і здаровым.