Байцоў-тэрміновікаў сіл спецыяльных аперацый адправілі ў запас

15 мая 2020
Урачыстую цырымонію звальнення ў запас вайскоўцаў тэрміновай службы сіл спецыяльных аперацый правялі на Кургане Славы. Армейскі строй пакінулі 42 салдаты і сяржанты 91-га асобнага батальёна аховы і 742-га палявога вузла сувязі. 
Па традыцыі падчас цырымоніі звальнення ў запас камандуючы ўручыў лісты падзякі бацькам салдат, якія вызначыліся.