Батанічны сад правядзе майстар-клас па вырошчванні лімонаў

22 марта 2024

А для аматараў хатняга садоўніцтва Батанічны дасць лімонныя ўрокі. Падчас "цытрынавага" практыкуму наведвальнікаў навучаць прышчэпліваць цытрусавыя расліны і даглядаць іх. Спецыялісты нават прапануюць узяць на майстар-клас свае хатнія расліны і папрактыкавацца на іх. Тут дадуць усе рэкамендацыі і дапамогуць "стварыць" шчодрае на плады дрэва.

У аранжарэі Батанічнага сада расце каля сотні сартоў цытрусавых: лімоны, мандарыны, цытроны і памелы з розных куткоў планеты. Першыя расліны трапілі сюды яшчэ ў мінулым стагоддзі. Зазірнуць на лімонны практыкум можна на працягу выхадных.