Борт МНС Беларусі вяртаецца з сірыйскай сталіцы

8 апреля 2015

Сёння раніцай самалёт з гуманітарнай дапамогай прызямліўся ў аэрапорце Дамаска. На борце прадукты харчавання, медыкаменты, палаткі. Кошт грузу - больш за 2 мільярды рублёў. Яго ратавальнікі рыхтуюцца пераправіць у лагер для бежанцаў. Задачу ўскладняе абвостранае становішча ў Сірыі. За некалькі кіламетраў ідуць жорсткія баі. Наш карэспандэнт Аляксандр Савенка знаходзіцца на борце транспартнага Іл-76. Ён выйшаў з намі на сувязь па тэлефоне.

Як і меркавалася, адлегласць ад Мінска да Дамаска дэлегацыя з Беларусі пераадолела за 4,5 гадзіны. Ужо на сірыйскай зямлі іх сустракалі афіцыйныя асобы - прадстаўнікі мясцовых улад: губернатар вобласці, а таксама пасол Беларусі ў Сірыі Аляксандр Панамароў.

Пасля падпісання дакументаў адбылася перадача гуманітарнай дапамогі. Варта адзначыць, што пасля ўсіх працэдур дэлегацыю МНС запрасілі ў лагер вымушаных перасяленцаў - менавіта так тут завуць бежанцаў. Хурджава - так завецца лагер. Адзін з галоўных па велічыні лагер бежанцаў з Сірыі налічвае дзве тысячы чалавек, з іх палова дзеці. Ужо зараз з цэнтра аэрапорта рыхтуецца дастаўка гуманітарнага грузу па тэрыторыі лагера.

Паводле дадзеных ААН, заложнікамі гуманітарнай катастрофы ў Сірыі з'яўляюцца каля 12 мільёнаў грамадзян, якія маюць патрэбу ў тэрміновай дапамозе. Больш як 5,5 мільёна з іх - дзеці. Гэта ў 12 разоў больш, чым чатыры гады таму, калі канфлікт толькі разгараўся. У сваім сацыяльна-эканамічным развіцці дзяржава адкацілася на чатыры дзесяцігоддзі. У дапамозе маюць патрэбу таксама сірыйскія бежанцы ў суседніх краінах. Іх лік набліжаецца да чатырох мільёнаў чалавек. Адзінай сілай, якая ўтрымлівае краіну ад канчатковага расколу, застаецца дзеючы прэзідэнт Сірыі Башар Асад. Паводле дадзеных расійскага МЗС, яго падтрымлівае не менш як 60% насельніцтва.