"Бараўлянскія лесавічкі" будуць паглыблена даследаваць зялёную навуку

21 марта 2024

21 сакавіка, у Сусветны дзень лясоў, у бараўлянскім дзіцячым садзе № 3 прайшла сімвалічная ўрачыстасць. 19 выхаванцаў далі прысягу і афіцыйна сталі ганаровымі ўдзельнікамі "Дашкольнага лясніцтва". "Бараўлянскія лесавічкі" будуць паглыблена даследаваць зялёную навуку: знаёміцца з чырванакніжнымі птушкамі і жывёламі, дапамагаць старэйшым "калегам" у азеляненні і добраўпарадкаванні лясоў. Для юных экспертаў нават пашылі спецыяльныя касцюмы, падобныя на форму работнікаў лясной гаспадаркі. Аб справе юных лесаводаў расказала Аляксандра Гойтан.

Адрозніць па лісці бярозу ад дуба, ведаць птушак за акном, чырванакніжных жывёл і беражліва адносіцца да навакольнага асяроддзя - гэта экацаглінкі зялёнага праекта "Дашкольнае лясніцтва". "Баравічкі", "Сябры прыроды", "Зубраняты", а цяпер і "Бараўлянскія лесавічкі" - летась выхаванцы дзіцячага сада № 3 папаўнілі вялікую сям’ю юных абаронцаў лесу.

Пачалося супрацоўніцтва з сімвалічнай алеі. Невялічкія туі маленькія эколагі высадзілі разам са старэйшымі "калегамі" з Бараўлянскага спецлясгаса. Дрэўцы дужэюць, як і жаданне юных ахоўнікаў прыроды далей спасцігаць зялёную навуку.

Пасвячэнне юных ахоўнікаў прыроды прымеркавалі акурат да Дня лясоў, які сёння адзначаюць ва ўсім свеце. 19 выхаванцаў далі сімвалічную прысягу і афіцыйна сталі ганаровымі ўдзельнікамі "Дашкольнага лясніцтва". Шэфства над будучымі "калегамі" ўзяў Бараўлянскі спецлясгас.

На працягу двух гадоў - да выпускнога ў садку - "Бараўлянскія лесавічкі" будуць паглыблена даследаваць прыроду вокал дома: падкормліваць птушак, дапамагаць у азеляненні і добраўпарадкаванні лясоў. Гатоўнасць і веды юныя экаактывісты дэманстравалі на зялёным квэсце праз гульню, спевы, танцы і вершы.

"Дашкольнае лясніцтва" - гэта маштабны адукацыйны экапраект, які стаў сапраўдным брэндам Мінскай вобласці і дае вытокі новым карысным ініцыятывам.

Сёння пры дзіцячых садках Мінскай вобласці адкрыта больш за 20 зялёных аб'яднанняў, у якіх з маленства вучаць павазе да прыроды.