Барысаў сустракае "Вытокі"

25 августа 2023

Трэці сезон спартыўна-культурнага фестывалю "Вытокі" падыходзіць да канца. І гэтым разам цэнтрам форуму стане Барысаў. Жыхароў і гасцей горада на працягу двух дзён чакаюць спектаклі, кінапаказы пад адкрытым небам, спартыўныя падзеі і не толькі.

Сёння, акрамя паказу вядомай спартыўнай кінастужкі, усе ахвочыя змогуць узяць удзел у мастацкім інтэрактыве і пасябраваць з беларускай міфалогіяй. А вячэрнюю праграму адкрые спектакль Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.