Барысаў сустрэў абласны фестываль народнай творчасці "Напеў зямлі маёй"

27 ноября 2023

Абласны фестываль народнай творчасці "Напеў зямлі маёй"  19-ы раз аб'яднаў лепшыя аматарскія калектывы Мінскай вобласці. Барысаў сустрэў больш за тысячу чалавек -  прадстаўнікоў усіх раёнаў Мінскай вобласці. Галоўны прыз фестывалю - аўтамабіль! Ён адправіўся ў Нясвіжскі раён,  яго творчыя калектывы ўзялі Гран-пры конкурсу. На першым месцы - Любанскі, на другім - Дзяржынскі, а трэцім стаў Барысаўскі. 

Сёлета конкурсныя нумары павінны былі адлюстроўваць культурныя каштоўнасці і тэму 80-годдзя вызвалення Беларусі.