Вялікі тэатр Беларусі не спаў мінулай ноччу

14 января 2021
Усяму віной традыцыйны Навагодні баль. Упершыню  за 12 сезонаў  свята ахапіла галоўную сцэну.  Госці дзялілі з зоркамі Вялікага акадэмічныя падмосткі. Урачыстасць закружыла ў вальсе, кантрдансе і кадрылі адразу 54 пары. Колькасць прысутных у гэтым сезоне значна скарацілася ў сувязі  з эпідэмічнай сітуацыяй. Атмасферу пышнага прыёму стваралі майстар-класы па этыкеце і танцы.

У пятнічнай афішы Вялікага - "Карміна Бурана" і "Кармен-сюіта"

Наступная сустрэча з гледачом у Вялікага тэатра Беларусі адбудзецца ў гэту пятніцу. У вячэрняй афішы вакальна-харэаграфічны паказ «Карміна Бурана», чакаюць прыхільнікаў  і на аднаактовы балет «Кармэн-сюіта».