Вялікі мінус не стаў перашкодай для аматараў маржавання

9 января 2017

Для іх мароз на карысць! Вялікі мінус у выхадныя не стаў перашкодай для аматараў  маржавання. Ледзяныя купанні лічацца самымі эфектыўнымі, менавіта калі слупок тэрмометра апускаецца ніжэй за 15 градусаў. Палонкі прасечаныя на сямі выратавальных станцыях. Самае папулярнае месца - Камсамольскае возера. Акунацца сюды прыходзяць нават жанчыны і дзеці. Прафесійныя маржы раяць спрабаваць сілы загадзя і тым, хто плануе акунацца на Вадохрышча.

Ледзяныя купанні - выдатны спосаб загартавацца і пазбавіцца ад прастуд. Акрамя падтрымкі імунітэту, маржы папулярызуюць і здаровы лад жыцця. На наступным тыдні ў Мінску  пройдзе  Адкрыты чэмпіянат па спартыўным зімовым плаванні.