Большасць сацыяльных сірот сёлета вярнулася ў свае біялагічныя сем’і

26 февраля 2015

Сёння ў аблвыканкаме абмяркоўвалі выкананне нормаў 18-га дэкрэта. За мінулы год у нядбайных бацькоў забралі амаль 600 дзяцей. Між тым 400 з іх праз некаторы час вярнуліся ў сем’і. Бацькі выплацілі дзяржаве каля 60% сродкаў, што выдаткавалі на выхаванне дзяцей. Па гэтым паказчыку сталічны рэгіён на трэцім месцы ў краіне. Дарэчы, кіраўнікоў прадпрыемстваў, якія неахвотна прымаюць на работу такіх бацькоў, прыцягваюць да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці.

Увогуле сёлета ў вобласці знізілася колькасць сірот. Але ж пры гэтым ёсць і раёны, дзе работа па 18-м дэкрэце выконваецца недасканала – гэта Мінскі, Барысаўскі і Вілейскі раёны.